Малочнікі ферм ААТ “Людзяневічы” павялічваюць надоі
На мінулагоднім узроўні працуюць жывёлаводы грамадскіх ферм раёна па вытворчасці малака.
На цяперашні час сутачны валавы надой складае 119 з паловай тон, а рэалізацыя прадукцыі перапрацоўшчыкам — сто пяць тон. Прычым, 82 працэнты малака прадаецца высокім гатункам “экстра”. З пачатку бягучага месяца гаспадаркі паставілі на малочны камбінат больш за дзве тысячы тон сырадою. Нядрэнна складваюцца справы з вытворчасцю і продажам малака ў працаўнікоў ферм ААТ “Людзяневічы”, якія здолелі палепшыць мінулагоднія паказчыкі за такі ж перыяд больш як на дзесяць працэнтаў.