Семінар на Жыткаўшчыне
У народзе кажуць: рыхтуй сані летам, а калёсы – зімой. Вось і аграрыі раёна падчас апошняга семінара абмеркавалі пытанні, звязаныя з падрыхтоўкай тэхнікі да палявых работ. З гэтай мэтай на вытворчай базе акцыянернага таварыства “Жыткавіцкі агратэхсервіс” працавалі кіраўнікі і галоўныя спецыялісты гаспадарак, райсельгасхарчу, іншых раённых службаў. Удзел у семінары прынялі старшыня райвыканкама Дзмітрый Гайкевіч і яго першы намеснік Мікалай П’яўко.
Працу на нарадзе распачалі без раскачкі. Ужо ў фае адміністрацыйнага будынка дырэктар агратэхсервіса Уладзімір Радавец падрабязна расказаў партнёрам, якую практычную дапамогу можа аказаць апошнім прадпрыемства. І ў першую чаргу, кіраўнік акцэнтаваў увагу на рамонтнай дзейнасці і абслугоўванні тэхнікі, што цяпер па сілах зрабіць мясцовым майстрам. Прычым, пра апошнюю справу давёў сабраўшымся праз эканамічныя выгоды. Як было адзначана Радаўцом, толькі з- за таго, што трактары, асабліва энерганасычаныя, несвоечасова праходзяць планавыя тэхагляды, гаспадаркі трацяць потым вялікія грошы на іх рамонты. Хаця агратэхсервіс гатовы правесці ўсе неабходныя прафілактычныя работы. Для гэтага тут нават графік распрацавалі, каб у гаспадарках мелі поўную гатоўнасць да асноўных пасяўных кампаній.
— Патрэбна ўпарадкаваць работу па тэхнічнаму абслугоўванні трактароў. Гэтым павінны сур’ёзна заняцца інжынерныя службы на месцах. Выпрацаваў адведзены рэсурс “Беларус” — без прамаруджвання на прафілактыку ў аграсервіс, — зазначыў і першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Мікалай П’яўко. — Тэхніка павінна эксплуатавацца граматна, бо гэта дазваляе эканоміць вялікія грошы, а падчас палявых работ мець менш прастояў. Даволі часта атрымліваецца так: пакуль інжынер шукае запасныя часткі — сельгасмашына па некалькі дзён знаходзіцца на прыколе. Належны догляд за энерганасычанымі трактарамі можна рабіць непасрэдна ў рэгіёне, а гэта аператыўнасць, якой нам часта не дастае ў найбольш напружаныя месяцы, таму не ўкладваемся ў агратэхнічныя тэрміны, не вытрымліваем тэхналагічныя пат-рабаванні. Як вынік — не дабіраем прадукцыі.
І тут кіраўнік мае рацыю. За апошні час акцыянернае таварыства значна пашырыла пералік паслуг аграрыям. Спецыялісты Жыткавіцкага агратэхсервіса цяпер здольныя ўзнавіць рухавікі практычна да любой сельскагаспадарчай тэхнікі: трактараў, камбайнаў, аўтамабіляў, у тым ліку і замежнай вытворчасці. Могуць на прадпрыемстве наладзіць і паліўную апаратуру, а таксама каробкі перадач, адшліфаваць каленчатыя валы, адрамантаваць пасяўныя, глебаапрацоўчыя агрэгаты і многія іншыя машыны сельскагаспадарчага прызначэння. Займаюцца ў акцыянерным таварыстве і рамонтам даільнага і халадзільнага абсталявання на грамадскіх фермах, а таксама выпускам вокнаў і жалезабетонных вырабаў. Попыт на паслугі, як адзначыў Уладзімір Радавец, ёсць, прычым, шмат кліентаў арганізацыя мае з суседніх раёнаў: Петрыкаўскага, Любаньскага, Лунінецкага, Столінскага, Акцябрскага і іншых. Удзельнікі семінара, наведаўшы вытворчыя ўчасткі агратэхсервіса, пераканаліся, што тут могуць “палячыць” розныя машыны з належнай якасцю, а самае галоўнае на ўзаемавыгадных умовах пры аплаце, што цяпер не менш актуальна для аграрыяў.
Яшчэ адным важным звяном у вытворчым ланцугу для працаўнікоў вёскі зараз з’яўляецца і жывёлагадоўчая галіна. На малочнатаварным комплексе “Пасека” КСУПа “Коленскае” ўдзельнікі семінара падрабязна знаёміліся з асноўнымі тэхналагічнымі працэсамі ў рабоце мясцовых жывёлаводаў. Найперш, на што была звернута ўвага на ферме — гэта прыгатаванне якасных кармавых сумесяў для розных груп жывёлы. Такія падыходы значна памяншаюць расход корму, дазваляюць мець большую аддачу ад кожнага яго кілаграма. Пабачылі ў “Коленскім” калегі і тое, як вырошчваюць цёлачнае пагалоўе для ўзнаўлення дойнага статка. Гаспадарка на цяперашні час мае ў ім вялікую патрэбу: неабходна запоўніць новае памяшканне фермы на трыста галоў. Таму тэхналагічна гадаваць цялушак пачынаюць з ранняга ўзросту і да самага іх раздою. Такі падыход сябе апраўдвае, сельгаспрадпрыемства поўнасцю задавальняе ўласныя патрэбы ў цёлачным пагалоўі. Прычым, тэхналагічнае яго вырошчванне, раздой прыносяць і належную аддачу. Цікавасць на малочнатаварным комплексе была праяўлена і да ўтрымання цялят у прыстасаваных пасля рэканструкцый памяшканнях. Годна ацэнена і работа па раздою цялушак на новым малочнатаварным комплексе, першую чаргу якога ўвялі ў строй нядаўна.
Адным словам, на семінары кіраўнікі і спецыялісты сельскагаспадарчай галіны раёна змаглі пераканацца, што ў рэгіёне маецца шмат станоўчага для паспяховай працы. І такі вопыт, як адзначыў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Мікалай П’яўко, варты для пераймання. Хаця, па словах Мікалая Мікалаевіча і спецыялістаў раённых службаў, маецца яшчэ нямала і праблем. На жаль, пакуль застаецца нізкай цана за прададзеную жывёлу мясакамбінатам, што сведчыць аб рэалізацыі яе нізкай вагой. Папрацаваць патрэбна і над невытворчым выбыццём пагалоўя, асабліва ў плане прырэзак на ўнутрыгаспадарчыя патрэбы. Ды і ў фінансавым плане становішча гаспадарак пакуль застаецца незайздросным. Праведзены на семінары аналіз праблемных пытанняў дазволіць вяскоўцам на месцах выправіць маючыя пралікі, тым самым паставіць вытворчасць на яшчэ больш трывалую аснову.
Не подмажешь, не поедешь
Если для аграриев зима – период затишья, то ремонтники, наоборот, стараются использовать это время весьма продуктивно. От того, как они поработают сейчас, будет зависеть готовность хлеборобов к выходу в поле.
В ОАО «Житковичский агротехсервис» трудится немало отличных специалистов, способных реанимировать любой агрегат. Десятками лет исчисляется трудовой стаж слесарей по ремонту сельхозмашин Владимира Друка и Михаила Франкова. Их по праву считают в коллективе наставниками. Процесс восстановления техники не обходится и без помощи сварщика. В руках Валерия Никифорова электрод способен на чудеса. За пять лет, что работает в организации, этот специалист успел доказать свою надежность и профессионализм.
Технокардиохирург Иван Марусич
Двигатель часто называют сердцем машины. Значит, слесаря по его ремонту вполне можно считать техническим кардиологом.
Иван Марусич работает в ОАО «Житковичский агротехсервис» более 30 лет. Выпускник местного профтехучилища начинал свою трудовую биографию с существовавшей в организации станции техобслуживания. А спустя время, поднабравшись опыта, стал узким специалистом. Как признается Иван Иванович, любовь к механизмам у него с раннего детства. И если бы опять пришлось выбирать профессию, он все равно связал бы ее с техникой. «Когда «убитый» двигатель на твоих глазах оживает, понимаешь, что хлеб свой ешь не зря», — говорит мастер.
Сяргей Белка
Святлана ШАКАЛЯН