Узяліся за справу бульбаводы
Працаўнікі КСУПа “Бялёў” распачалі ўборку “другога хлеба”.
Бульбяны палетак сёлета ў гаспадарцы раскінуўся на 15 гектарах. Клубні ўжо выкапалі на палове плошчаў. Пры сярэдняй ураджайнасці амаль 130 цэнтнераў з кожнага гектара мясцовыя працаўнікі сабралі больш за 90 тон бульбы.
Усяго грамадскі палетак “другога хлеба” ў гэтым годзе займае 262 гектары, амаль на пятай частцы гэтай плошчы клубні ўжо выкапаны. Як заўсёды добры ўраджай вырашчаны ў сялянскай гаспадарцы М.Р. Шруба.