Уведзена забарона
У суботу на большай частцы Гомельскай вобласці ўстаноўлена надзвычайная пажарная небяспека па ўмовах надвор’я 5 класа. З мэтай папярэджвання пажараў і недапушчэння ўскладнення становішча Жыткавіцкім раённым выканаўчым камітэтам прынята рашэнне аб забароне наведвання жыхарамі і гасцямі рэгіёна з 15 верасня бягучага года лясных і тарфяных угоддзяў.
Падчас пажаранебяспечнага перыяду спецыялісты ДЛГУ “Жыткавіцкі лясгас” сумесна з супрацоўнікамі раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях, унутраных спраў і інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя будуць праводзіць спецыяльныя мерапрыемствы, каб засцерагчы лясы і тарфянікі ад агню, а таксама выяўляць грамадзян, якія парушаюць устаноўленую рашэннем райвыканкама забарону на наведванне вышэйзгаданых угоддзяў. Таксама заканадаўчым дакументам прадугледжваецца недапушчэнне выпальвання сухой расліннасці і неабходнасць строгага выканання ўсімі жыхарамі правілаў пажарнай бяспекі.