Жывёлаводы ААТ“Тураўшчына” ўпэўнена лідзіруюць па надою малака
Жывёлаводы акцыянернага таварыства “Тураўшчына” ўпэўнена лідзіруюць у раёне па надою малака. На цяперашні час працаўнікі ферм сельгаспрадпрыемства за суткі ад адной каровы атрымліваюць больш за сямнаццаць кілаграмаў сырадою. Прыбаўка да мінулагодняга аналагічнага перыяду складае сямсот грамаў.
Паспяхова ідзе ў гаспадарцы і рэалізацыя малочнай прадукцыі. Сутачны аб’ём яе складае амаль сорак дзевяць тон, што ў параўнанні з леташнім такім жа часам болей на 102 працэнты. Прычым, практычна ўсё малако пастаўляецца перапрацоўшчыкам гатункам “экстра”. Наперадзе сярод структурных падраздзяленняў акцыянернага таварыства па вытворчасці малака зараз знахо-дзяцца малочнатаварныя комплексы “Казаргаць -2” і “Новая казаргаць”, а таксама малочнатаварная ферма “Верасніца”, дзе дзённы надой сёння складае больш за дваццаць кілаграмаў.