Сяўба-2016

Сёлета грамадскі кукурузны палетак у акцыянерным таварыстве «Тураўшчына» зойме 4 тысячы гектараў. Зараз тут ва ўсю кіпіць праца.
Па стану на 25 красавіка ў сельгаспрадпрыемстве кукурузай засеялі амаль тысячу гектараў, або 25 працэнтаў агульнай плошчы. Высокім тэмпам работ спрыяе тое, што ў гаспадарцы здолелі своечасова падрыхтаваць неабходную колькасць гектараў пад сяўбу кукурузы, якую вядуць такія старанныя і вопытныя механізатары як Васіль Гардзейчык, Іван Жылан, Васіль Тачыла, Вадзім Алесіч, Васіль Паўленка, Іван Меляшчэня.
Усяго бягучай вясной у раёне кукурузай плануецца засеяць 11453 гектары. На цяперашні час гэтая справа зроблена на 1620 гектарах, або 14 працэнтах плошчаў.
Нядрэнна складваюцца справы ў гэтыя веснавыя дні на кукурузных палетках у КСУПах «Коленскае» і «Чырвоны Бор». Механізатары і гэтых гаспадарак таксама штодзённа падтрымліваюць высокія тэмпы на сяўбе вышэйзгаданай культуры.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.