Аграрыі пачалі завозіць у гаспадаркі элітнае насенне зерневых яравых культур
Запланавана яго набыць да будучай сяўбы 140 тон.
Паспяхова ў гэтым накірунку працуюць хлебаробы акцыянернага таварыства “Людзяневічы”. Згодна з заданнем у гаспадарку да веснавой сяўбы прадугледжана завезці 30 тон элітнага насення. З гэтай колькасці дастаўлена ўжо 19 тон. Выбарку элітнага пасяўнога матэрыялу вядуць і ў ААТ “Прыазёрскае-Агра”. Усяго ж у раён завезена насення высокай рэпрадукцыі 26,8 тоны, што складае 19 працэнтаў да запланаванага.