Працаўнікі ферм акцыянернага таварыства “Людзяневічы” з пачатку года ўпэўнена павяліч-ваюць продаж малака перапрацоўшчыкам
На цяперашні час штодзённа з гаспадаркі паступае на малочны камбінат больш за адзінаццаць тон прадукцыі ў фізічнай вазе ці больш за дванаццаць тон у заліковай, што на 111 працэнтаў болей чым на такі ж перыяд летась. Да гонару мясцовых працаўнікоў вырасла і таварнасць малака з 87 да 97 працэнтаў. Сярод пяці ферм сельгаспрадпрыемства лідарамі па надою з’яўляюцца калектывы людзяневіцкага малочнатаварнага комплексу і сялкоўскай малочнатаварнай фермы. У першым структурным падраздзяленні сутачны надой ад каровы складае 14,6 кілаграма, на другім – 12,6.