Амаль дзесятак спецыялістаў арганізацый аграпрамысловага комплексу раёна сталі студэнтамі-завочнікамі ВНУ
Амаль дзесятак спецыялістаў арганізацый аграпрамысловага комплексу раёна, якія маюць сярэдне-спецыяльную адукацыю летась сталі студэнтамі-завочнікамі ВНУ. Усяго вышэйшую адукацыю на цяперашні час атрымліваюць тры дзясяткі аграрыяў сярэдняга звяна.
Навучанне яны прахо-дзяць у такіх прэстыжных установах сельскагаспадарчага профілю краіны як Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія, Віцебская акадэмія ветэрынарнай медыцыны, Гродненскі сельскагаспадарчы ўніверсітэт і Беларускі аграрна-тэхнічны ўніверсітэт. Як адзначыла галоўны спецыяліст райсельгасхарчу па кадрах Надзея Рамановіч, з кожным годам колькасць студэнтаў-завочнікаў з гаспадарак нашага рэгіёна расце, бо спецыялісты сярэдняга звяна разумеюць наколькі важным з’яўляецца адукацыйны ўзровень для іх будучага кар’ернага росту. Менавіта гэтае памкненне дазволіла за апошні час ліквідаваць усе вакансіі спецыялістаў па розных профілях у сельгаспрадпрыемствах. Дарэчы, варта сказаць, што і ў гаспадарках для сваіх студэнтаў імкнуцца стварыць спрыяльныя ўмовы для паспяховай вучобы завочнікаў.
Сяргей БЕЛКА.