Жыткавіцкі «Каўчэг” імчыць у будучыню
Напярэдадні дня горада, які жыткаўчане звычайна адзначаюць увосень, заўсёды цікава яшчэ раз няспешна прагуляцца яго вуліцамі, звярнуць увагу на адметнасці нашага райцэнтра, парадавацца абліччам перамен.
А ў Жыткавічах і сапраўды ёсць прыгожыя мясціны і аб’екты, якія характэрнаыя толькі для нашага горада. І ў першую чаргу гэта рэстаран “Каўчэг” – арыгінальны будынак, зроблены ў форме карабля. Ён быў адкрыты ў 2008 годзе прадпрымальнікам Ільёй Альтэрманам і з таго часу, згадзіцеся, лашчыць вока як саміх гараджан, так і шматлікіх гасцей. да таго ж “Каўчэг” стаў своеасаблівай візітоўкай нашага горада для шматлікіх спадарожнікаў, што імчаць на аўтатранспарце з боку суседняга Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Ён быццам бы акрыляе наш райцэнтр, бярэ яго пад свае ветразі і ўрэўнена імчыць у шчаслівую будучыню…
Сяргей КУЛАКЕВІЧ.
Фота Валянціны ПАКАРЧАК.