Калектыў Жыткавіцкага філіяла КУП “Гомельаблпаліва” па асноўных паказчыках сваёй вытворчай дзейнасці займае другое месца ў вобласці

Газовики + торфобрикетный 020У бягучым годзе працоўны калектыў Жыткавіцкага філіяла КУП “Гомельаблпаліва” па асноўных паказчыках сваёй вытворчай дзейнасці займае другое месца сярод аналагічных падраздзяленняў вобласці.

За студзень – жнівень 2015 года, згодна з загадзя пададзенымі заяўкамі, 633 домаўладанні на Жыткаўшчыне былі своечасова і паўнавартасна забяспечаны дровамі, а 455 – брыкетам. Цвёрдага паліва было рэалізавана крыху менш, чым у папярэднія гады. І прычыны таму аб’ектыўныя: адносна цёплае надвор’е ды актыўная газіфікацыя падворкаў у нашым раёне.

З кожным годам расце попыт на колатыя дровы. І ў першую чаргу з боку пажылых, знямоглых людзей, якіх у нашым раёне становіцца ўсё болей. Дастаткова сказаць, што каля 80 працэнтаў дроў рэалізуецца з філіяла насельніцтву ў колатым выглядзе. А для падвозкі іх ва ўсе населеныя пункты выкарыстоўваюць аўтамабіль ГАЗ-53 і пяць трактароў маркі МТЗ-80. Прычым, як адзначыў дырэктар філіяла Уладзімір Жукоўскі, гэтыя дровы можна выпісаць і па тэлефоне, каб не ехаць у райцэнтр. І дома разлічыцца, забраўшы таварна-транспартную накладную.

Газовики + торфобрикетный 033Акрамя трох дровакольных станкоў, тут з поспехам для справы працуе і піларама, якая выпускае за месяц 100 кубічных метраў драўніны. Гэтыя піламатэрыялы – брус, рэйка, дошка абразная і неабразная, штыкетнік – карыстаюцца шырокім попытам у насельніцтва. Да таго ж сваю прадукцыю дрэваапрацоўкі ў сельгаспрадпрыемствах па ўзаемаразліках  мяняюць на зерне, цэглу, якія прадаюць жадаючым. А сярод сваіх добрасумленных работнікаў кіраўнік называе кладаўшчыка па збыту цвёрдых відаў паліва Вольгу Рай, вадзіцеля Валянціна Смірнова, трактарыстаў Сяргея Данюка, Віктара Белкаўца, Мікалая Шырая, станочнікаў Ігара Балобана, Мікалая Казакевіча і іншых.

Узначаліўшы райпалівазбыт тры гады назад, новы кіраўнік Уладзімір Жукоўскі пачаў сваю дзейнасць з мадэрнізацыі вытворчасці. Былі закуплены дадатковыя дровакольныя станкі, кожны з прадукцыйнасцю не менш 10 кубічных метраў колатых  дроў за змену. Праз цэнтр занятасці пад рабочыя месцы філіял узяў крэдыт у суме 250 мільёнаў рублёў. Закупілі стужкавую пілараму і новы трактар маркі МТЗ. Такім чынам у арганізацыі адкрыліся новыя рабочыя вакансіі і пачала выпускацца дадатковая прадукцыя, якая доўга не залежваецца ў двары філіяла. Да таго ж і цэны для пакупнікоў даволі прымальныя, бо гэтая прадукцыя вырабляецца з тэхсыравіны, закупленай у Жыткавіцкім лясгасе.

Задача філіяла застаецца ранейшай і нязменнай: паўнацэннае забеспячэнне прадпрыемстваў, устаноў і насельніцтва цвёрдымі відамі паліва. Прычым насельніцтву, што не мае цэнтральнага ацяплення, яно выпісваецца менавіта па льготнаму кошту. А драўніна, згодна з дагаворамі, паступае з нацыянальнага парка “Прыпяцкі” і з Жыткавіцкага лясгаса.

У важнай справе забеспячэння людзей цвёрдым палівам важную ролю адыгрывае своечасовая, дакладная інфармаванасць. Вось чаму філіял увесь час трымае цесную сувязь з кіраўнікамі сельскіх Саветаў.

Сяргей ВЕЧАРОВЫ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.