Старанна папрацавалі сёлета меліяратары Жыткаўшчыны па ўвядзенні пакінутых земляў у сельскагаспадарчы севазварот
Практычна даведзенае заданне ў шэсцісот гектараў яны перавыканалі, зрабіўшы неабходныя работы амаль на тысячы.
Практычна толькі Жыткавіцкім прадпрыемствам меліярацыйных сістэм сельгасвытворцам перададзена амаль столькі плошчаў, колькі планавалася ў цэлым па раёну. Нядрэнна спрацавалі і спецыялісты ПМК-66, якія ўвялі ў севазварот 450 гектараў. Пашырэнне сельгасугоддзяў у гаспадарках будзе толькі спрыяць паспяховаму развіццю аграрнай галіны раёна. Тым больш што кожны кавалачак зямлі павінен прыносіць карысць людзям.