Галоўныя падзеі горада Жыткавічы
10 кастрычніка 1500 года – першае ўпамінанне пра Жыткавічы ў Метрыцы Літоўскай.
1877 год – адкрыта царкоўна-прыходская школа.
15 (27) лютага 1886 г. – праз Жыткавічы прайшоў першы цягнік.
Лістапад 1917 г. – у Тураве і Жыткавічах была ўстаноўлена савецкая ўлада.
Чэрвень 1922 г. – у Жыткавічах адкрыта першая хата-чытальня.
1922 г. – у раёне быў адкрыты нардом з бібліятэкай.
1924 г. – у Жыткавічах адкрыўся першы кааператыўны магазін.
17 ліпеня 1924 г. – утварэнне Жыткавіцкага раёна.
1926 г. – створана раённае спажывецкае таварыства.
1930 г. – арганізаваны Жыткавіцкі райпрамкамбінат.
1931 г. – створаны машынна-трактарныя станцыі ў Жыткавічах і Тураве.
1931 г. – выдаюцца раённыя газеты “Прымежны камунар” у Жыткавіцкім раёне і “Чырвоная Тураўшчына” ў Тураўскім раёне.
1936 г. – у райцэнтры адкрыўся раймаг.
1936 г. – арганізаваны Жыткавіцкі лясгас.
27 верасня 1938 г. – Жыткавічы і Тураў аднесены да пасяленняў гарадскога тыпу (Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР).
27 верасня 1938 г. – Жыткавічы атрымалі статус гарадскога пасёлка.
6 ліпеня 1944 г. – вызваленне г. Жыткавічы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
1948 г. – пабудаваны РДК.
1951 г. – была адкрыта першая ў раёне дзіцячая бібліятэка.
1957 г. – створаны дарожна-эксплуатацыйны ўчастак №111.
Верасень 1959 г. – адкрыццё Жыткавіцкай музычнай школы.
1 сакавіка 1961 г. – створана міжраённае аддзяленне міжведамаснай вартавой аховы пры аддзеле ўнутраных спраў Жыткавіцкага райвыканкама.
29 снежня 1963 г. – адкрыццё каля г. Жыткавічы першых у Беларусі залежаў бурага вугалю.
Люты 1967 г. – адкрыта аптэка.
1969 г. – на вуліцы Фрунзе ў Жыткавічах устаноўлены абеліск Дворкіну М.С., начальніку контрразведкі 18-га пагранічнага атрада, старшаму лейтэнанту.
22 красавіка 1970 г. – адкрыты музей у Жыткавічах.
1972 г. – адчыніла дзверы Жыткавіцкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча.
1972 г. – у раёне створана машыналічыльная станцыя.
1976 г. – адкрыта станцыя тэхнічнага абслугоўвання ВАЗ.
1978 г. – пачаў дзейнічаць другі блок элеватара.
1978 г. – у Жыткавічах пабудаваны новы раённы Дом культуры.
Кастрычнік 1979 г. – на базе цэнтральнай сядзібы саўгаса “Жыткавічы” створана “Жыткавіцкая райсельгасхімія”.
Чэрвень 1980 г. – створаны Жыткавіцкі маторабудаўнічы завод.
1980 г. – створана Жыткавіцкае прадпрыемства меліярацыйных сістэм.
12 снежня 1981 г. – у Жыткавічах адкрыты помнік Міхаілу Марозу.
Красавік 1991 г. – выпуск першай прадукцыі прадпрыемства “Пратон”.
9 мая 1993 г. – адкрыццё ў Жыткавічах каля чыгуначнага вакзала помніка работы скульптара Ю.А. Платонава “На брацкай магіле воінаў і партызан, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны”.
1993 г. – створана ваенізіраваная пажарная служба ў раёне.
1998 г. – створана ДЭУ-48.
2000 г. – Жыткавічы шырока адзначылі 500-годдзе свайго заснавання.
Звання “Ганаровы грамадзянін горада Жыткавічы” ўганаравана група заслужаных людзей: урач К. Бацюшкова, будаўнік М. Даўгунец, педагог Г. Давыдзенка, пекар В. Ізмесцьева, заслужаны работнік прамысловасці А. Лапко.
2001 г. – шэрагі ганаровых грамадзян г. Жыткавічы папоўніў А. Аліфяровіч, у той час старшыня раённай ветэранскай арганізацыі.
2002 г. – адкрыццё ў г. Жыткавічы помніка-альтанкі ўраджэнцам Жыткаўшчыны, загінуўшым у Афганістане.
2002 г. – званне “Ганаровы грамадзянін горада Жыткавічы” атрымаў начальнік ДБУ-21 В. Шчур.
2003 г. – у Жыткавічы прыйшоў прыродны газ. Сімвалічны факел на цэнтральнай плошчы горада запаліў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.
29 чэрвеня 2004 г. – адкрыццё памятнага мемарыяльнага знака на месцы спаленай вёскі Надубава.
2004 г. – групе 18-гадовай моладзі на галоўнай сцэне ўручылі пашпарты. Традыцыя прыжылася.
17 верасня 2005 г. – адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў гонар воіна-афганца Віктара Кацубінскага.
2005 г. – інжынеру-праграмісту раённага вузла паштовай сувязі П. Калеснікаву прысвоена ганаровае званне “Малады жыткаўчанін-2005”.
2006 г. – дзень горада адзначылі фестывалем працаўнікоў вёскі “Дажынкі”.
2007 г. – у парку імя Міколы Гамолкі ўпершыню прайшоў конкурс сельскіх падворкаў.
2007 г. – старшыня ветэранскай арганізацыі ААТ “Жыткавічлес” І. Дзячэнка стаў ганаровым жыхаром горада.
2008 г. – гараджане і госці райцэнтра ўпершыню пабачылі парад сельскагаспадарчай тэхнікі.
2010 г. – у Жыткавіцкай сярэдняй школе №1 адкрыўся музей М. Гамолкі.
2010 г. – на юбілей горада прыехалі дэлегацыі гарадоў-пабрацімаў з Фацежа (Курская вобласць) і Тарэлья (Італія).
Падрыхтаваў Сяргей ВЕЧАРОВЫ.