Дзве гаспадаркі Жыткавіцкага раёна ў гэтым годзе маюць сярэднюю ўраджайнасць каласавых звыш 60 цэнтнераў
Так, хлебаробы сялянскай гаспадаркі М.Р. Шруба намалочваюць з кожнага гектара па 69,7 цэнтнера. 61,3 цэнтнера з гектара – такі плён працы на хлебнай ніве працаўнікоў аддзялення “Хлупін”. Могуць ганарыцца сваім дасягненнем на збожжавых палетках і працаўнікі ААТ “Тураўшчына”, дзе ўраджайнасць з аднаго гектара складае 57,1 цэнтнера. У цэлым па раёне ўраджайнасць з пачатку жніва вырасла амаль на 10 цэнтнераў і дасягнула 31,6 цэнтнера з гектара. Для параўнання: летась аграрыі раёна заканчвалі жніво з ураджайнасцю 33,7 цэнтнера.
Сяргей БЕЛКА.