Алена Леўкавец не першы год уваходзіць у лік лепшых тэхнікаў-асемянатараў Жыткавіцкага раёна

ОсеменаторСвой высокі прафесіяналізм яна пастаянна пацвярджае важкімі вытворчымі паказчыкамі.

Працуе спецыяліст на старажавецкай малочнатаварнай ферме адкрытага акцыянернага таварыства «Тураўшчына» ужо не адно дзесяцігоддзе. За гэты значны перыяд яна дасканала адшліфавала сваё прафесійнае майстэрства. Таму ад кароў і цялушак, якіх штучна пакрывае Алена, гаспадарка атрымлівае вялікую колькасць цялят. Гэта станоўча адбіваецца, у першую чаргу, на вытворчасці малака. Да сваёй работы Леўкавец ставіцца з уласцівым ёй пачуццём высокай адказнасці. Яшчэ старажавецкі тэхнік-асемянатар пастаянна ўдзельнічае ў конкурсах прафесійнага майстэрства, дзе займае толькі першыя і прызавыя месцы. Гэта яшчэ адно сведчанне таго, што Алена Леўкавец — сапраўдны прафесіянал у сваёй справе.

Сяргей БЕЛКА.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.