Актыўнасць праявілі сёлета аграрыі Жыткавіцкага раёна па продажу збажыны дзяржаве
Яшчэ не закончылася жніво, а працаўнікі вёскі практычна поўнасцю выканалі даведзенае заданне.
Усяго патрэбна жыткавіцкім хлебаробам засыпаць у дзяржаўныя засекі 7130 тон зерня новага ўраджаю. Па стану на 6 жніўня яго паставілі на хлебную базу 6543 тоны. Асабліва плённа папрацавалі ў гэтым накірунку земляробы адкрытага акцыянернага таварыства “Тураўшчына”, якія прадалі дзяржаве 4650 тон збажыны. Звыш задання хлеба паставілі ў лік дзяржзаказу працаўнікі сельгаспрадпрыемстваў “Бялёў” і “Чырвоны Бор”.