Не сціхае кругласутачна ў гэтыя дні праца на сушыльным комплексе акцыянернага таварыства “Тураўшчына” Жыткавицкага раёна

на збожжатакуМясцовыя спецыялісты імкнуцца як мага хутчэй давесці да ладу зерне азімага рапсу, каб у поўнай гатоўнасці сустрэць пастаўкі з палеткаў збажыны. Спадзяюцца, што яе колькасць будзе не менш леташняй.

Аптымізму работнікаў тока Аляксея Малочкі і яго напарніка Юрыя Сяргейчыка можна толькі пазайздросціць. Напэўна, гэтая якасць і дапамагае ім зладжана працаваць. Аляксей і Юрый з вялікім задавальненнем расказваюць пра магутнасць свайго зернесушыльнага комплексу, пра яго магчымасці.  Яны, як адзначаюць хлопцы, даволі значныя, на сушылцы за змену можна дапрацаваць 260 і болей тон зерня розных культур.

— Чым сушэйшым яно паступае з палеткаў, тым большая ў нас выпрацоўка, — расказвае Аляксей. — Я пяты сезон на ёй працую, прымаў комплекс у эксплуатацыю, таму скажу, што абслугоўваць такое абсталяванне вельмі прыемна. Да прыёмкі новага ўраджаю мы падрыхтаваліся добра, таму будзем рабіць усё, каб дастаўленае нам зерне давесці да патрэбных кандыцый своечасова.

Знаёмячы са сваёй дзейнасцю Малочка і Сяргейчык яшчэ расказалі, што працуюць яны пазменна, сушка збажыны ажыццяўляецца газам, а гэта намнога танней чым пячным палівам, што гаспадарка забяспечвае гарачым харчаваннем, а таксама звярнулі ўвагу на тое, што на тэрыторыі зернесушыльнага комплексу поўным ходам вядуцца работы, каб пашырыць пляцоўкі для складзіравання зерня новага ўраджаю.

— Мы гатовы да таго, калі новы ўраджай пастукае да нас на ўсю моц, прымем у лепшым выглядзе, — па-баявому гаворыць Аляксей Малочка.

Безумоўна, што добры настрой на працу ў хлебаробаў акцыянернага таварыства сфарміраваўся ад атрыманых намалотаў рапсу. Што ні кажы, а па больш за сорак чатыры цэнтнеры з гектара сабралі рапсавага насення. “Тураўшчына” з’яўляецца адзінай гаспадаркай у раёне, дзе гэтая культура перанесла неспрыяльныя пагодныя ўмовы зімы. І то захаваўся рапс на невялікай плошчы – усяго прыкладна на гектарах васьмідзесяці. Таму кіраўніцтва гаспадаркі прыняло вычарпальныя  захады, каб вырашчанае ўбраць без страт. На рапсавых палетках працавалі самыя новыя камбайны, укамплектаваныя вопытнымі механізатарамі. Як вынік, справіліся з пастаўленай задачай літаральна за некалькі дзён. Валавы намалот алейнай культуры 363 тоны.

Немарудзячы ў гаспадарцы ўзяліся за ўборку і збажыны.  На палі з каласавымі вывелі адразу паўтара дзясятка збожжаўборачных машын, задзейнічалі і дастатковую колькасць тэхнікі на адвозцы. Таму і не дзіўна, што за тры дні ў сельгаспрадпрыемстве намалацілі амаль тысячу васемсот тон зерня. І ўраджайнасць для такога года каласавых нядрэнная, з гектара выходзіць па сорак пяць цэнтнераў. Чакаецца, што яна будзе ўзрастаць, бо пакуль убіраюцца палеткі, якія пацярпелі  па прычыне неспрыяльных пагодных умоў. Усяго хлебаробам акцыянернага таварыства “Тураўшчына” падчас бягучага жніва неабходна будзе абмалаціць 2640 гектараў збажыны. Укласціся ў аптымальныя тэрміны, правесці ўсе работы з высокай якасцю мясцовым аграрыям па сілах. Адзінае, што іх турбуе, толькі б надвор’е не падвяло.

Сяргей Белка.

=’margin-bottom:0cm;margin-bottom:.0001pt;line-height: normal;mso-pagination:widow-orphan lines-together;page-break-after:avoid; mso-layout-grid-align:none;text-autospace:none;vertical-align:middle’>Валентина ПОКОРЧАК.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.