Значныя сілы аграрыяў Жыткаўшчыны на цяперашні час засяроджаны на падрыхтоўцы глебы пад сяўбу яравых культур
З вызначаным заданнем 19813 гектараў гэтая работа па стану на 14 красавіка выканана на 15322, што складае 77 працэнтаў.
Не спыняецца і сяўба. Усяго яравымі культурамі засеяна трэцяя частка плошчаў, у тым ліку на 4872 гектарах зерневымі і зернебабовымі. Апрача аддзялення “Хлупін”, усе сельгаспрадпрыемствы раёна паспяхова справіліся з даведзенымі планамі па сяўбе ранніх каласавых культур. Самыя ж вялікія плошчы імі заняты ў акцыянерных таварыствах “Прыазёрскае-Агра” і “Людзяневічы”.
Цяпер земляробы гаспадарак прыступілі да сяўбы кукурузы, якая размесціцца на 13693 гектарах.