Жывыя сведкі Перамогі

477Кожны, хто наведае чытальную залу Жыткавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі, міжволі спыніцца ля змястоўнай выставы “Сведкі Перамогі”, размешчанай на адным са столікаў. Тут адабраны экспанаты з Тураўскага краязнаўчага музея. Здаецца, яшчэ дыхаюць той страшнай вайной тэрмас і каска, кацялок і біклага, чыгуначны ліхтар і жалязняк.
А вось першы нумар газеты “Звязда” за 1942 год – органа Мінскага гаркама Камуністычнай партыі Беларусі. Выйшаў ён па суровых абставінах таго пякельнага часу не ў студзені, як гэта было б у мірны год, а ў чэрвені. Вайной, барацьбой за свабоду і верай у перамогу дыхае кожны загаловак: “1942 год павінен быць годам поўнага разгрома ворага”, “Шырэй партызанскую барацьбу!”, “Блізкі час аслабанення”.
Змешчаны побач і пісьмы з фронту, лістоўкі, падзякі Сталіна. Выстава, прысвечаная 70-годдзю Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі акупантамі, сапраўды ўражвае і робіць нас сведкамі таго трагічнага і гераічнага часу.
Сяргей ВЕЧАРОВЫ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.