З дыягназам шаленства
Некалькі выпадкаў шаленства дзікіх жывёлін зарэгістравана сёлета на тэры-торыі Марохараўскага сельсавета.
Апошні з іх адбыўся напрыканцы лістапада. Хворая ліса хадзіла па аграгарадку Дуброва. Толькі дзякуючы пільнасці мясцовых людзей, якіх насцярожылі незвычайныя паводзіны лясной госці, звера забілі. Лабараторныя даследаванні яго астанкаў пацвердзілі небяспечны дыягназ. Месяцам раней таксама ліса вымусіла пахвалявацца і жыхароў вёскі Марохарава. Пасля знішчэння звера і праведзеных дыягнастычных даследаванняў таксама пацвердзілася, што жывёліна хварэла на шаленства. Цяпер на гэтыя населеныя пункты згодна з рашэннем райвыканкама накладзены абмежаванні, а спецыялісты ветэрынарнай службы праводзяць прафілактычныя мерапрыемствы: вакцынацыю хатніх жывёлін, адстрэл бадзяжных сабак і катоў і іншыя. Дарэчы, у бягучым годзе на тэрыторыі раёна зарэгістраваны выпадак шаленства і хатняй жывёліны. Гэтае захворванне выяўлена ў ката ў вёсцы Палянка.