Падведзены вынікі сёлетняга агляду-конкурсу машынных двароў
Падведзены вынікі сёлетняга агляду-конкурсу машынных двароў сельгаспрад-прыемстваў раёна. Па яго выніках першае месца прысуджана калектыву адкрытага акцыянернага таварыства “Прыазёрскае-Агра”.
Ацэньвалася работа вяскоўцаў на машынных дварах па некалькіх крытэрыях. У прыватнасці, звярталася ўвага на добраўпарадкаванасць гэтых структурных падраздзяленняў гаспадарак, падрыхтаванасць рамонтна-абслугоўваючай базы сельгасарганізацый да працы ва ўмовах зімы, на пастаноўку тэхнікі на доўгае захоўванне і іншае. Як паказала праведзенае мерапрыемства, практычна паўсюдна на машынных дварах намеціліся станоўчыя перамены. Таму спецыяльная камісія пастаралася вызначыць найлепшыя калектывы. Хто стаў пераможцам конкурсу згадвалася вышэй, а вось другое і трэцяе месцы прысуджаны калектывам КСУПа “Коленскае” і ААТ “Тураўшчына”. Пераможца і прызёры будуць узнагароджаны ганаровымі дыпломамі райвыканкама.