Гаспадаркі Жыткавіцкага раёна працягваюць нарошчваць пагалоўе буйной рагатай жывёлы
Цяпер статак на грамадскіх фермах налічвае 29419 галоў, з якіх 8789 — каровы.
Прырост па буйной рагатай жывёле склаў у параўнанні з леташнім перыядам на 365 галоў, а дойны статак павялічыўся на 159 кароў, у тым ліку па малочных на 98. Шчыльнасць буйной рагатай жывёлы ў разліку на сто гектараў сельгасугоддзяў складае 60 галоў, у тым ліку 18 кароў. Асноўнай крыніцай для павелічэння пагалоўя грамадскага статка з’яўляецца прыплод, атрыманы на фермах. За дзесяць месяцаў бягучага года атрымана 7409 цялят, што на 448 галоў болей чым за такі ж час летась.