Прырастае горад новабудоўлямі
Яшчэ на тры шматкватэрныя дамы павялічыцца жыллёвы фонд райцэнтра ў бягучым годзе.
На цяперашні час вядзецца будаўніцтва двух шматпавярховак: шасцідзесяцікватэрнай у мікрараёне Паўночны і дваццацікватэрнай у пятым мікрараёне. Запланавана закладка і трэцяй. Трыццацікватэрная новабудоўля будзе ўзводзіцца на тэрыторыі за храмам Свяціцеля Феадосія Чарнігаўскага. У новым доме навасёламі адзіннаццаці кватэр стануць грамадзяне льготных катэгорый.
Сяргей БЕЛКА.