Упэўнена нарошчваюць вытворчасць малака на цяперашні час жывёлаводы КСУПа “Людзяневічы”
Зараз дзённы надой па гаспадарцы ў разліку на адну карову складае больш дзевяці кілаграмаў і ў параўнанні з мінулагоднім перыядам павялічаны на пяцьсот грамаў. На 130 працэнтаў вырас і продаж малака перапрацоўшчыкам. Летась на гэты час з ферм сельгаспрадпрыемства ім пастаўлялася ў дзень толькі 5650 кілаграмаў, цяпер каля 8 тон.
Па словах галоўнага заатэхніка гаспадаркі Марыны Друк, рост вытворчасці малака звязаны найперш з тым, што ўдалося своечасова і з захаваннем усіх тэхналагічных параметраў размясціць на стойлавы перыяд жывёлу. Раней з гэтым былі даволі вялікія праблемы. Іх удалося зняць дзякуючы ўвядзенню новых малочнатаварнага комплексу і фермы ў Людзяневічах, а таксама вялікай рэканструкцыі фермы ў Градзе і іншых жывёлагадоўчых аб’ектаў. Дарэчы, на новых фермах цяпер атрымліваюць і найбольшую аддачу. На тым жа комплексе штодзённы надой ад каровы складае амаль пятнаццаць кілаграмаў. Намнога большы за ўнутрыгаспадарчы і сярэднясутачны надой і на людзяневіцкай малочнатаварнай ферме. А вось лідарамі сярод мясцовых жывёлаводаў з’яўляюцца аператары машыннага даення валянціна Курбан і Лілія Аніскавец, якія па выніках мінулага года надаілі ад кожнай цялушкі амаль па чатыры з паловай тоны малака. Нельга не адзначыць і той факт, што за прайшоўшы год пацяжэлі надоі і ў іншых аператараў машыннага даення гаспадаркі. Усяго лічаных кілаграмаў малака не хапіла, каб грамадская малочная галіна ўпершыню за ўсю гісторыю сельгаспрадпрыемства пераадолела надой у чатыры тоны ў разліку на адну карову. Цяперашнія ж дасягненні аператараў машыннага даення даюць цвёрдую падставу, што сёлета такая вытворчая вышыня будзе ўзята з вялікім запасам.
Сяргей мікалаеў.