У тры змены працуе “Жыткавіцкі торфабрыкетны завод”

33445Адкрытае акцыянернае таварыства “Жыткавіцкі торфабрыкетны завод” улетку ўдосталь назапасіла сыравіны для яго работы, нарыхтаваўшы 192,1 тысячы тон фрэзернага торфу замест планавых 190 тысяч тон.
Пры заданні 82,2 тысячы тон за 10 месяцаў 2013 года на прадпрыемстве сышло з канвеера 85,2 тысячы тон торфабрыкетаў, выпуск каштоўнай прадукцыі для патрэб 20 раёнаў Гомельшчыны працягваецца, хаця зараз ёсць і пэўныя праблемы са збытам палескага паліва. План па таварнай прадукцыі ў дзеючых цэнах выкананы за студзень-кастрычнік бягучага года на 106,4 працэнта.
Варта адзначыць, што завод мае высокі знос асноўных фондаў, і, каб заставацца канкурэнтаздольным на рынку, без мадэрнізацыі не абысціся. Сёлета тут правялі мадэрнізацыю першай чаргі, у падрыхтоўчым аддзяленні ўвялі ў дзеянне яшчэ адзін вагонаапракідвальнік. Распрацавана праектна-каштарысная дакументацыя на другі этап, які прадугледжвае мадэрнізацыю асноўнага аддзялення завода з устаноўкай новага тэхналагічнага абсталявання. Да рэалізацыі гэтага праекта мясцовыя майстры прыступяць ужо ў новым годзе. Гэта, дарэчы, вялікая праграма, разлічаная на некалькі гадоў. Яна дазволіць павялічыць аб’ём выпуску брыкетаў да 150 тысяч тон у год.
Сяргей КУЛАКЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.