У Жыткавічскім раёне пад будучую сяўбу запланавана вывезці 270 тысяч тон арганічных угнаенняў
Вывазкай арганікі і ўнясеннем мінеральных калійных угнаенняў заняты ў гэтыя дні працаўнікі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна.
Пад будучую сяўбу запланавана вывезці 270 тысяч тон арганічных угнаенняў, 78,6 тысячы тон іх ужо вывезена на палеткі. Нядрэнна працуюць у гэтым накірунку механізатары КСУПаў “Чырвоны Бор” і “Коленскае”, а таксама ААТ “Тураўшчына”.
Атрымлівае грамадскі палетак і запраўку калійнымі ўгнаеннямі, іх ужо ўнесена ў глебу 688,6 тоны ў дзеючым рэчыве больш чым на пяці тысячах гектараў. Найбольшыя аб’ёмы гэтай работы выкананы працаўнікамі акцыянернага таравыства “Тураўшчына”.
Сяргей БЕЛКА.