Уборка завяршаецца
Парадаваў сёлета аграрыяў раёна грамадскі кукурузны палетак сваёй аддачай. Уборка каралевы палёў набліжаецца да свайго фінішу. Засталося ўбраць яе 2 працэнты плошчаў на сілас і 6 — на зерне.
З убраных гектараў назапашана 228597 тон кукурузнай масы і 14294 тоны зерня. Асабліва высокай ураджайнасцю вызначаюцца ў гэтым годзе кукурузныя палеткі адкрытага акцыянернага таварыства “Тураўшчына”, дзе з кожнага гектара збіраюць па 339,9 цэнтнера масы і па 109,2 цэнтнера зерня.