Парадавалі песенным майстэрствам
Занальны тур абласнога агляду-конкурсу вакальных ансамбляў і ансамбляў народнай песні, якія носяць ганаровае званне “народны”, прайшоў у мінулую нядзелю ў Жыткавічах.
Удзел у гэтым песенным свяце прынялі 25 самадзейных калектываў з дзесяці раёнаў Гомельскай вобласці. Гонар Жыткаўшчыны на гэтым мерапрыемстве адстойвалі чатыры калектывы: народныя вакальныя ансамблі “Журавушка” Чырванаборскага цэнтра культуры і вольнага часу, “Ярок” Тураўскага ГДК, народныя ансамблі народнай песні “Сваты” раённага цэнтра фальклору і “Раніца” Чырвоненскага СДК. Па меркаванні членаў журы, жыткавіцкія спевакі выступілі вельмі годна і ў чарговы раз пацвердзілі, што іх калектывы недарэмна носяць высокія ганаровыя званні.
Сяргей БЕЛКА.