Нельга жыць без аптымізму і дабрыні
Набліжаецца 3 снежня — Дзень інвалідаў Рэспублікі Беларусь, і штогод напярэдадні гэтай даты мяне непакоіць адная і тая ж думка. Што
гэта: свята ці дзень гора і смутку? І што рабіць у гэты дзень: радавацца ці плакаць?
Як паводзіць сябе пры сустрэчы са сваімі знаёмыміі н в а л і д а м і ?
Павіншаваць іх ці выказаць спачуванне і спагаду?
Нехта выказаў неблагую думку пра тое, што сацыяльная палітыка дзяржавы, яе аўтарытэт і моц у многім залежаць ад таго, як яна ставіцца да сваіх дзяцей і пенсіянераў. А я яшчэ б (і ў першую чаргу) дабавіў: як яна адносіцца да інвалідаў, ці, як прынята гаварыць з этычных меркаванняў, да людзей з абмежаванымі магчымасцямі? Вось той асялок, на якім вывяраецца чалавечнасць кожнага. А менавіта ж з кожнай адзінкі-чалавека і складаецца дзяржава. З чалавека, вышэйшае прызначэнне якога — быць чалавекам. Дык
як мы здаём экзамен на гэтую чалавечнасць? Вось толькі адзін красамоўны прыклад. У адным з пад’ездаў нашага горада наспела вострая неабходнасць зрабіць пандус. Колькі нерваў, бяссонніцы і здароўя каштавала гэта бацькам дзіцяці-інваліда — вядома толькі ім
адным. Але галоўнае, што згода нарэшце была дадзена. І трэба было бачыць маці: вочы яе пасвятлелі і памаладзелі, яна, здаецца,
не хадзіла, а лятала. Яшчэ б! Гэта ж у сына будзе магчымасць часцей пабыць на свежым паветры, а дзякуючы пандусу каляска, якая
за доўгія гады так натрудзіла рукі, стане зусім лёгкай. А як паставіліся да гэтага суседзі па пад’езду і ўвогуле мікрараёну? За ўсіх адка-
заць цяжка ды й ці варта? Здзівілі злыя папрокі асобных жыльцоў: зрабілі, а як нам цяпер хадзіць… Эгаізм у вышэйшай ступені! З поўнай
адсутнасцю ўнутранага страху за тое, што, магчыма, заўтра (не дай, Божа) інвалідны лёс можа напаткаць тваіх дзяцей ці ўнукаў…
На кватэры ў інваліда першай групы Алены Болдзінай, якая разам з бацькамі і бабуляй жыве на вуліцы Кастрычніцкай горада Жыткавічы, мы размаўляем з яе маці Тамарай Мікалаеўнай ды старшынёй Жыткавіцкай пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання
“Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам” Аленай Страх пра стварэнне ў райцэнтры безбар’ернага
асяроддзя ды шматлікія другія праблемы інвалідаў. Старшыня пярвічкі пабывала ў многіх краінах Захаду разам з дзецьмі-інвалідамі і іх бацькамі і ўвачавідкі перакана-лася: умовы, што створаны і ствараюцца там для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, непараўнальна лепшыя, чым у нас. Узяць, да прыкладу, хаця б тыя ж пандусы. Па-першае, у нас яны ўсталёўваюцца чарапашынымі тэмпамі. А, па-другое, ствараецца ўражанне, што робяцца яны толькі дзеля “галачкі”, няякасна, са шматлікімі парушэннямі нарматываў.
А інваліды — такія ж, як і ўсе, людзі, якія хочуць жыць паўнацэнным жыццём, вучыцца, інтэгрыравацца ў грамадства. Яны не маюць
патрэбы ў паказушным шкадаванні, але і пакідаць іх адзін на адзін з праблемамі злачынна для грамадства. Вось і зараз паўстала
пытанне аб адкрыцці дабрачыннага рахунку для збору сродкаў на ўстаноўку пандуса або пад’ёмніка для інваліда першай групы
Алены Болдзінай. Яна адна з тых, хто жыве насуперак нялёгкім жыццёвым умовам, стараецца не адчайвацца, знайсці шляхі для
самарэалізацыі. У свой час Алена закончыла Екацерынбургскі філіял Маскоўскай сучаснай гуманітарнай акадэміі, атрымала прафесію
псіхолага, мае цеснае дачыненне да музыкі і паэтычнай творчасці. Вось толькі прыступкі
парога ў яе кватэру высокія і крутыя, таму па-
гаспадарску зладжаны пандус дасць ёй маг-
чымасць дыхаць гарадскім паветрам на ўсю
моц, любавацца ўсімі порамі года…
Выступаючы ў мінулым годзе на справаз-
дачна-выбарнай канферэнцыі, старшыня
праўлення Жыткавіцкай раённай арганізацыі
“Беларускага таварыства інвалідаў” Любоў
Сабадаш паведаміла, што ў нас маецца 19
пярвічных арганізацый інвалідаў, у райцэнтры
працуюць пярвічныя арганізацыі інвалідаў 1,
2 і 3 груп, інвалідаў дзяцінства, інвалідаў
Вялікай Айчыннай вайны. У 2009 годзе была
створана пярвічная арганізацыя інвалідаў
ЧАЭС. Увогуле ж сярод інвалідаў 44 чалавекі
вядуць пасцельны рэжым, 14 — калясачнікі,
39 — ляжачых.
У арганізацыі налічваецца 525 інвалідаў
— прыкладна 20 працэнтаў ад агульнай
колькасці зарэгістраваных ва ўпраўленні
па працы, занятасці і сацыяльнай абароне
райвыканкама. Змяншэнне колькасці членаў
абумоўлена тымі крызіснымі з’явамі, якія ад-
бываюцца ў нашым грамадстве, а таксама па
прычыне змяншэння гуманітарнай дапамогі,
якую ў апошнія гады атрымлівае арганізацыя.
— Інваліды — самая абяздоленая катэго-
рыя насельніцтва, — сказала Любоў Іванаўна,
— а некаторыя кіраўнікі ў сваіх паўсядзённых
клопатах адмаўляюць ім у падтрымцы, па лю-
бой прычыне ўхіляюцца ад дапамогі. Як вы-
жыць у гэты цяжкі час, калі ніякіх сродкаў для
самавыжывання няма і часта прыходзіцца
сутыкацца з людскім раўнадушшам. А мы ж
просім ад імя людзей, абдзеленых здароўем і
страціўшых яго ў сілу розных прычын. Інваліды
часта звяртаюцца да нас з просьбамі забя-
спечыць іх прадуктамі харчавання, мыліцамі,
медыцынскімі палкамі, інваліднымі каляскамі,
памперсамі, спартыўнымі касцюмамі і г.д.
Безумоўна, раённую арганізацыю інвалідаў
нельга ўспрымаць як нешта ўсеабдымнае
і магутнае. Яна не можа ўзяць на сябе кло-
пат пра тых, хто мае патрэбу ў паўнацэнным
харчаванні, медыкаментах, добрым адпа-
чынку, працаўладкаванні і ў многім другім. У
гэтых пытаннях вялікую дапамогу аказваюць
упраўленне па працы, занятасці і сацыяль-
най абароне, таварыства Чырвонага Кры-
жа, тэрытарыяльны цэнтр сацыянальнага
абслугоўвання насельніцтва.
3 снежня — гэта дзень павагі і пашаны
да тых, хто воляй лёсу займеў абмежаванні
ў сваім фізічным і псіхічным здароўі. І ні
адзін з нас не застрахаваны ад гэтага. Дык
забудзем пра фармалізм і раўнадушша,
забабоны і цынізм, і тады тыя, хто кожны
дзень перамагаюць абставіны, здолеюць
пераадолець усе перашкоды і зробяць усіх
нас яшчэ мацней.
Сяргей КУЛАКЕВІЧ.