Уборка не спыняецца на палях сельгаспрадпрыемстваў нашага раёна.
Жніво ўжо даўно закончана, але збожжаўборачныя камбайны, хаця і не ў такой значнай колькасці, задзейнічаны на грамадскіх палетках і ў гэтыя восеньскія дні. У гаспадарках вядзецца абмалот грэчкі, якая сёлета займае 485 гектараў, таксама распачата ўборка сланечніка, якога пасеяна 195 гектараў, проса – 20 гектараў, соі – 197 гектараў. Не сціхае праца і на кукурузных палетках. З гэтай культуры ўжо намалочана пры сярэдняй ураджайнасці 71 цэнтнер з гектара амаль сем тысяч тон зерня, а таксама закладзена на корм жывёле больш за сто пяцьдзесят тысяч тон сіласу.
Нядрэнную аддачу дае і грамадскі бульбяны палетак, хаця ён і не такі значны як у мінулыя гады, сёлета плантацыі другога хлеба займаюць толькі 243 гектары. На капана ўжо больш за дзве з паловай тысячы тон клубняў, пры ўраджайнасці больш за дзвесце цэнтнераў з кожнага гектара. Безумоўна, гэта яшчэ не канчатковыя вынікі ўборкі вышэй пералічаных культур, бо яна працягваецца.
Сяргей БЕЛКА.