Запрашаюць “Ліцвіны”
Анатоль Малочка, які пражывае ў Тураве, пра карыснасць пчол і прадуктаў іх працы можа расказваць бясконца. Такія шырокі кругагляд і глыбокія веды ў яго пра гэтую галіну з уласнага досведу. Ужо два дзясяткі гадоў Анатоль Рыгоравіч займаецца пчалярствам, і, як кажа сам, такая цяга ў яго да гэтай дзейнасці, відаць, на генным узроўні.
Пчоламі займаўся яшчэ яго дзед. І зараз памятае Анатоль выпадак, калі ў час вайны да дзядулі звярнуўся сусед, таксама пчаляр, які ішоў на фронт. Ён прасіў Анатолевага прашчура захаваць і яго пасеку. І дзед нягледзячы на ўсялякія цяжкасці выканаў просьбу свайго суседа бездакорна, пасля вайны перадаў яму ўсе вуллі з пчоламі.
— Вось так любілі ў нашым родзе пчалярства, — расказвае Анатоль Рыгоравіч. — Цяпер і я захапіўся гэтай справай сур’ёзна. Уласная пасека налічвае тры дзясяткі вулляў. Я член Салігорскага таварыства пчаляроў, даволі часта езджу на ўсялякія семінары, дзе дзелімся вопытам, набываем новыя веды.
Тое, што Малочка сапраўдны спецыяліст у пчалярстве, адчувалася адразу. Без усялякай падрыхтоўкі ён прачытаў цэлую лекцыю пра карысць прадуктаў пчалінай працы.
— Мёд, праполіс, пыльцу і іншыя прадукты можна скарыстоўваць у лячэбных мэтах, — гаворыць Анатоль. — Асабліва каштоўным з’яўляецца матачнае малачко. Нездарма Японія, краіна з самай вялікай працягласцю жыцця насельніцтва, спажывае яго ў лячэбных мэтах 90 тон у год. Там старым і дзецям яго даюць бясплатна, таму і славіцца краіна сваім доўгажыхарствам.
Пчалярскі досвед Анатоль вырашыў скарыстоўваць на сваёй аграсядзібе “Ліцвіны”, прапаноўваючы наведвальнікам паспрабаваць пчолатэрапію.
— Сядзібу мы зарэгістравалі толькі сёлета, — расказвае жонка пчаляра Іна Анатольеўна. — Канечне, сумняваліся спачатку, але вырашылі паспрабаваць. Участак ёсць, яго ўласнікам яшчэ прадзед быў, дом таксама, ды і гасцей бывае нямала. Прайшоўшая рэспубліканская акцыя паказала, што наша задумка зацікавіла людзей, наведвальнікаў было шмат, прапаноўвалі дапамогу. Цяпер будзем абустрайваць сваю аграсядзібу.
Сапраўды, планаў у гаспадароў аграсядзібы “Ліцвіны” шмат. Зараз яны афармляюць крэдыт у Белаграпрамбанку, каб іх рэалізаваць. Плануюць на двары ўстанавіць альтанку, набыць каня, каб арганізоўваць на ім прагулкі, збудаваць спецыяльны домік, у якім бы госць мог адпачываць над вуллем і ўдыхаць яго водар. Зразумела, не абыдзецца і без падарожжаў па рацэ Прыпяць, і частавання прадуктамі пчалярства.
Пакуль аграсядзіба «Ліцвіны” знаходзіцца ў самым пачатку свайго развіцця, але тое жаданне, з якім бяруцца за яго гаспадары, надае ўпэўненасці, што ў іх