Хуткасць. Гібкасць. Творчасць.

Штогадовае пасланне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Нацыянальнаму сходу і беларускаму народу заўсёды выклікае непадробны інтарэс у людзей. Менавіта з яго жыхары краіны даведваюцца, у якім напрамку будзе ісці далейшае развіццё ўсіх сфер нашага грамадства, як будзе выглядаць наша дзяржава на сусветнай арэне, увогуле пасланне прэзідэнта – гэта своеасаблівы праграмны дакумент, як нам жыць. Сёлета Аляксандр Лукашэнка таксама прама і адкрыта, не хаваючы праблем, павёў размову па многіх хвалюючых пытаннях нашай жыццядзейнасці, што, зразумела, не пакінула раўнадушнымі многіх людзей. У тым карэспандэнты раёнкі пераканаліся, калі папрасілі падзяліцца сваімі думкамі жыхароў нашага горада.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Канстанцін Шалыгін,
першы сакратар райкама БРСМ:
— Безумоўна, мне вельмі імпануе, што кіраўнік дзяржавы звязвае поспехі канкурэнтаздольнасці Беларусі ў глабальнай эканоміцы з маладымі энергічнымі і творчымі людзьмі. Як адзначыў Аляксандр Рыгоравіч, дзяржава заўсёды падтрымлівала моладзь, імкнулася актыўней прыцягваць яе да дзяржбудаўніцтва, але сёння прыйшоў час для нейкіх новых фундаментальных рашэнняў. І гэта правільна, бо значэнне моладзі ў любыя стагоддзі было вялікім, а ў цяперашні час яно ўзрасло яшчэ больш.
З цікавасцю праслухаў пасланне прэзідэнта і па іншых сферах развіцця нашага грамадства. Самае галоўнае, што кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, наколькі важна выкараняць паўсюдна з нашага жыцця ўтрымальніцкія настроі, што ўсё за нас павінна рабіць дзяржава. Гэта няправільна, бо без зваротнай сувязі, ініцыятывы людзей немагчыма дабіцца нейкіх кардынальных перамен.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Алег Брэеў,
начальнік групы прызыву Жыткавіцкага раённага ваеннага камісарыята:
— Хуткасць, гібкасць, творчасць — гэтыя тры патрабаванні, па словах Аляксандра Лукашэнкі, сёння неабходны нашаму грамадству, каб паспяхова развівацца ў наш імклівы час. Прымерыў гэтыя патрабаванні да сябе і вырашыў, што яшчэ не ва ўсім ім адпавядаю. Думаю, удасканальвацца неабходна многім з нас, каб адпавядаць гэтым крытэрыям. Магчыма, гэта і ёсць той рэзерв для далейшага паляпшэння спраў у нашай краіне, павышэння дабрабыту насельніцтва. Зразумела, як чалавека вайсковага зацікавілі ў звароце кіраўніка дзяржавы тыя палажэнні, што тычацца ўдасканалення і мадэрнізацыі Ўзброеных Сіл краіны. Гэта дазволіла не толькі падтрымаць іх баявы і мабілізацыйны ўзровень, але і знайсці найбольш рацыянальныя спосабы яго падтрымання ў сучасных умовах. Гэта будзе спрыяць бяспецы нашай рэспублікі і яе жыхароў.
Падрыхтаваў Сяргей БЕЛКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.