Сялянская гаспадарка М.Р. Шруба вядзе закуп у насельніцтва маладняку буйной рагатай жывёлы
Паспяхова працуе ў гэтым годзе сялянская гаспадарка М.Р. Шруба па закупу ў насельніцтва маладняку буйной рагатай жывёлы. На фермерскай ферме пасялілася ўжо не адна сотня цялят.
Актыўна заняцца закупам маданячку ў сялянскай гаспадарцы пачалі з адной мэтай: у бліжэйшыя гады тут мяркуюць поўнасцю аднавіць малочную вытворчасць. Умовы для гэтага маюцца. Ёсць добрыя памяшканні ферм, у якіх праведзена вялікая рэканструкцыя. Запланавана будаўніцтва і сучаснага малочнага блока. Усё гэта робіцца для таго, каб атрымліваць найбольш якаснай малочнай прадукцыі, на якую маецца ўстойлівы попыт. Ёсць у кіраўніка сялянскай гаспадаркі і планы на больш далёкую перспектыву: вырошчваць цялушак на продаж.