Працаўнікі Жыткавіцкага раёна працягваюць работы на веснавых палетках
Працаўнікі вёскі раёна працягваюць работы на веснавых палетках. З кожным днём іх аб’ёмы нарастаюць.
Па стану на 25 красавіка раннія каласавыя культуры ў раёне пасеяны на 2197 гектарах, што складае 59 працэнтаў да задання. У ААТ “Тураўшчына” яно па сяўбе ранніх зерневых і зернебабовых культур перавыканана. Усяго ў раёне яравымі культурамі засеяна на вышэйазначаную дату 3659 гектараў з 17716 запланаваных, што складае пятую частку ад запланаванага.
Не спыняюцца работы ў гаспадарках і па падрыхтоўцы глебы пад сяўбу. Гэтыя агратэхнічныя прыёмы праведзены на трэці плошчаў або 5072 гектарах.
Ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах пачалася масавая сяўба кукурузы. Сёлета плануецца яе размясціць на 11108 гектарах. На прыведзеную вышэй дату кукурузай засеяна 1297 гектараў.
У гаспадарках пасаджаны і першыя гектары бульбы, а таксама 115 гектараў гароху, 35 гектараў соі. Добрыя тэмпы на сяўбе яравых культур забяспечваюць у гэтыя дні працаўнікі сялянскай гаспадаркі М.Р. Шруба, КСУПаў “Коленскае” і “Чырвоны Бор”, акцыянернага таварыства “Прыазёрскае-Агра” і іншых.
Па матэрыялах райсельгасхарчу
і райкама прафсаюза работнікаў АПК
падрыхтаваў Сяргей Белка.