На Жыткаўшчыне пачаліся палявыя работы
Гаспадаркі раёна распачалі падкормкі мінеральнымі тукамі шматгадовых траў, сенакосаў і выпасаў.
Калійныя ўгнаенні на шматгадовыя травы ўносяць добрымі тэмпамі ў ААТ “Тураўшчына” і КСУПе “Бялёў”. Механізатары сельгаспрадпрыемстваў “Чырвоны Бор”, “Коленскае” і “Прыазёрскае-Агра” вынікова працуюць на падкормцы каліем на сенакосах і выпасах. Вядуць гаспадаркі раёна работы па ўнясенню мінеральных і арганічных угнаенняў на палеткі пад сяўбу асноўных культур. Нядрэнна ладзяцца з гэтай работай справы ў земляробаў такіх гаспадарак як КСУПы “Коленскае” і “Бялёў”. Па дадзеных райсельгасхарчу па стану на 9 красавіка ў раёне ўжо падкармілі мінеральнымі тукамі 115 гектараў шматгадовых траў, 926 гектараў сенакосаў і выпасаў.
Пастараліся і садаводы. У ААТ “Тураўшчына” і КСУПе “Коленскае” у грамадскіх садах закончылі абрэзку пладовых дрэваў. У сукупнасці гэтая работа ў абедзвюх гаспадарках праведзена на 40 гектарах.