У ААТ “Жыткавіцкі агратэхсервіс” увялі ў эксплуатацыю дзве новыя вытворчыя лініі
Бягучы год у адкрытым акцыянерным таварыстве “Жыткавіцкі агратэхсервіс” распачаўся з уводу ў эксплуатацыю дзвюх новых вытворчых ліній.
Таварыствам набыта і ўстаноўлена дадатковае абсталяванне для вырабу вокнаў і дзвярэй з пластыку. Калі раней арганізацыя вырабляла для гэтай прадукцыі толькі рамы, то цяпер будуць выпускаць і свае шклопакеты.
У агратэхсервісе асвоілі вытворчасць і зусім новай для сябе прадукцыі. На набытым абсталяванні таварыства вырабляе цвікі. Па словах дырэктара прадпрыемства Анатоля Ляшкевіча, новыя вытворчыя магутнасці далі магчымасць адкрыць чатыры дадатковыя рабочыя месцы. Да таго ж, як паведаміў кіраўнік, абсталяванне акупіцца вельмі хутка. Напрыклад, па вытворчасці цвікоў — усяго за год-паўтара.