Даволі плённа Марохараўскі сельвыканкам папрацаваў у мінулым годзе па навядзенні парадку на зямлі

232Даволі плённа Марохараўскі сельвыканкам папрацаваў у мінулым годзе па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні населеных пунктаў.

Дзякуючы мэтанакіраванай рабоце вясковай улады ў населеных пунктах разам з жыхарамі было ўстаноўлена каля трох кіламетраў новых агароджаў, 1800 метраў з якіх пафарбавалі. На вясковых вуліцах паменшала і старых непрывабных будынкаў. Такіх за прайшоўшы год знесена 26.

Нядрэнна папрацавалі і па навядзенні парадку на пустуючых участках зямлі. Пасля праведзеных работ яе ў колькасці 17,5 гектара вернута сельсаветам у севазварот мясцовых сельгаспрадпрыемстваў.

Вынікова спрацаваў сельвыканкам і па самаабкладанні насельніцтва, дзякуючы чаму на добраўпарадкаванне вёсак сабрана больш трыццаці мільёнаў рублёў. Зараз кіраўніцтвам вясковай улады праводзіцца неабходная падрыхтоўчая работа, каб і сёлета парадку ў населеных пунктах стала яшчэ болей.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.