Насенне падрыхтавалі
Сельгаспрадпрыемствы раёна паспяхова справіліся з задачай па падрыхтоўцы пасяўнога матэрыялу яравых зерневых і зернебабовых культур.
У гаспадарках пад будучую веснавую сяўбу ачысцілі і давялі да патрэбных кандыцый 1073 тон насення. Яшчэ семдзесят тон пасяўнога матэрыялу элітных гатункаў зерневых і зернебабовых у рамках сортазмены будуць завезены вяскоўцамі ў бліжэйшы час. Таксама працаўнікі вёскі закупяць 280 тон насення кукурузы, якой будзе засеяна не меней плошчаў чым летась. А вось пад сяўбу зерневых яравых культур вяскоўцы адвядуць на тры тысячы гектараў болей чым было ў мінулым годзе.
Сяргей БЕЛКА.