ДЮСШ “Матор” прыняў удзел у міжнародным дзіцячым калядным турніры
Новы год для юных спартсменаў ДЮСШ “Матор” Жыткавіцкага маторабудаўнічага завода распачаўся міжнародным дзіцячым калядным турнірам, які на працягу двух дзён быў зладжаны ў горадзе Століне на міні-пляцоўках па футболу.
У спаборніцтвах прымалі ўдзел дзве каманды з Украіны, а таксама хлопцы ўзростам 9-10 гадоў з Баранавічаў, Лунінца, Століна – усяго дзесяць спартыўных дружын. Гомельшчыну прадстаўляла дзіцяча-юнацкая спартыўная школа “Матор” з Жыткавічаў. І хаця ў тройку лепшых жыткавіцкія футбалісты не ўвайшлі, усё ж, атрымаўшы тры перамогі, яны цвёрда “прапісаліся” у залатой сярэдзіне і занялі пятае месца. А лепшым футбалістам у “Маторы” быў прызнаны Даніл Лунцэвіч.
Сяргей Кулакевіч.