“Спасаўка” ў фінале
Адборачны тур аматарскіх калектываў мастацкай самадзейнасці, выконваючых песні на беларускай мове, які праводзіўся ў Нацыянальнай школе прыгажосці ў рамках тэлепраекта АНТ, высвятліў фіналістаў.
Сярод іх і фальклорна-этнаграфічны ансамбль з вёскі Чэрнічы “Спасаўка”. Ён актыўна займаецца вывучэннем, развіццём і прапагандай традыцыйнай культуры.
— Гэта па-сапраўднаму грандыёзная падзея для нас, — падзялілася ўражаннямі кіраўнік калектыву Кацярына Санец. — Адразу пасля кастынгу, у якім прымалі ўдзел больш за пяцьсот калектываў з розных куточкаў краіны, мы пачалі рыхтавацца да адборачнага тура. І вось ужо ў фінале.
Цяпер калектыў рыхтуецца да здымак свайго чарговага выступлення на тэлеканале АНТ, якія пройдуць у пачатку кастрычніка.