Кадры для АПК раёна
35 маладых спецыялістаў сёлета працаўладкавана ў сельгаспрадпрыемствах Жыткаўшчыны. Найбольшае кадравае папаўненне атрымалі КСУПы “Бялёў”, “Марохараўскі”, “Людзяневічы” і ААТ “Тураўшчына”.
З агульнай колькасці выпускнікоў сельскагаспадарчых навучальных устаноў, што пачалі свой працоўны шлях у гаспадарках раёна, 13 маюць дыпломы вну, астатнія – сярэдне-спецыяльных. Калі браць прафесійны склад маладых спецыялістаў, то найбольш з іх маюць спецыяльнасць тэхніка-механіка, эканаміста, бухгалтара і ветэрынара.