Забяспечылі тэмпам рост
Паспяховым у рабоце стаў для калектыва адкрытага акцыянернага таварыства “Жыткавіцкі торфабрыкетны завод” першы квартал 2012 года. Замест планавых 27,6 тысячы было выраблена 28,9 тысячы тон брыкетаў. Было выпушчана таварнай прадукцыі ў дзеючых цэнах на 12541 мільёны рублёў, тэмпы росту да мінулагодняга склалі 206,7 працэнта.
За студзень-сакавік на экспарт было адгружана 12,5 тысячы тон торфабрыкетаў на 882,75 тысячы долараў ЗША, тэмпы росту склалі 141,8 працэнта. У асноўны капітал было асвоена 545 мільёнаў рублёў – 228 працэнтаў да першага картала 2011 года.