Быць з кармамі
З кожным днём усё большае гаспадарак, дзе вядуць касьбу траў і нарыхтоўку кармоў. Сёлета аграрыям раёна неабходна ўбраць травы першым укосам на 3903 гектарах, з якіх плануецца толькі ў маі назапасіць 8000 тон сенажу і 1650 сена.
Усяго ж заданні на сёлетнюю корма-нарыхтоўчую кампанію для працаўнікоў сельгаспрадпрыемстваў пастаўлены даволі значныя. Для грамадскага статка патрэбна назапасіць 1060 тон сена, 40200 тон сенажу і больш двухсот тон сіласу.
На цяперашні час даволі плённа на сенакосных угоддзях працуюць корманарыхтоўшчыкі КСУПа “Коленскае”.