Забі гол!

Як паведаміў рэдакцыі дырэктар раённага фізкультурна-спартыўнага клуба “Ніва” Сяргей Ахрамовіч, у прайшоўшую нядзелю сваё майстэрства гульні ў міні-футбол дэманстравалі працаўнікі сельгаспрадпрыемстваў раёна. Турнір з удзелам чатырох камандаў прайшоў у спартыўнай зале пасёлка Чырвонае.
Першынство аспрэчвалі каманды камунальных сельскагаспадарчых унітарных прадпрыемстваў “Чырвоны Бор”, “Коленскае”, “Дзякавічы” і “Марохараўскі”. Ва ўпартай барацьбе пераможцай мініфутбольнага саперніцтва стала дружына КСУПа “Чырвоны Бор”. Усе каманды-прызёры былі ўзнагароджаны дыпломамі, а іх гульцы — грашовымі прэміямі.
— Вельмі радуе, што не толькі ў горадзе, але і на вёсцы ёсць аматары здаровага ладу жыцця, якія пастаянна сябруюць са спортам, — зазначыў Сяргей Ахрамовіч. — Таму турнір удаўся. Садзейнічала гэтаму і спонсарская падтрымка падчас падрыхтоўкі спаборніцтваў. Яе аказалі Е. Саўчыц, Д. Валадзько, Д. Толкач, М. Пяроў, У. Павілайціс і В. Сямёнаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.