Стартавы капітал на развіццё

Прадпрымальных людзей становіцца болей. Гэтаму садзейнічае служба занятасці праз выдзяленне бязвыплатных субсідый на развіццё прадпрымальніцкай дзейнасці грамадзянам, якія стаяць на ўліку як беспрацоўныя.
Так, у першым квартале бягучага года “стартавы капітал” атрымалі чатыры жыхары райцэнтра, якія пажадалі займацца рознічным гандлем, рамонтам абутку і вытворчасцю пластыкавых вокнаў. Са сродкаў фонда занятасці насельніцтва ім выдаткавана ў агульнай колькасці больш за 30 млн. рублёў. гэтыя грошы прызначаюцца для набыцця расходных матэрыялаў і абсталявання для работы.
Як паказвае практыка, такая падтрымка спрыяе замацаванню людзей у прадпрымальніцкім асяроддзі. Летась дзякуючы субсідыям сем чалавек знайшлі сябе ў справе аказання паслуг таксі, рамонце аўтамабіляў, сантэхнічных работах і гандлі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.