У лідарах хачэньскія жывёлаводы

11,3 кілаграма малака на цяперашні час надойваюць ад каровы працаўнікі ферм раёна. Бясспрэчнымі лідарамі ў гэтай своеасаблівай “малочнай” справе з’яўляюцца працаўнікі хачэньскай малочнатаварнай фермы адкрытага акцыянернага таварыства “Тураўшчына”. Мясцовыя працаўнікі надойваюць за дзень ад каровы па 17,2 кілаграма малака.


Намнога больш за сярэднераённы надой атрымліваюць і на малочнатаварных фермах “Верасніца”, “Азяраны” ААТ “Тураўшчына”, “Марохарава” КСУПа “Марохараўскі” і “Бялёў” КСУПа “Бялёў”. Вышэй раённага паказчыка па надою забяспечваюць на 11 грамадскіх фермах з 22 дзеючых. Як бачна, не ва ўсіх жывёлаводаў складваюцца справы так паспяхова. Павялічыць надоі нават да сярэднераённага ўзроўню патрабуецца жывёлаводам дзякавіцкай малочнатаварнай фермы КСУПа «Дзякавічы» (надой 7,2 кілаграма ад каровы), вялікасцяблевіцкай КСУПа «Людзяневічы» – (7,3 кілаграма), МТФ “Пляцоўка”КСУПа “Чырвоны Бор” (надой 6,5 кілаграма) і іншым. Гэта прамое сведчанне таго, што ў раёне яшчэ не ўсе выкарыстаны рэзервы па павелічэнні вытворчасці малака.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.