Надаць новы імпульс
Надаць новы імпульс у дзейнасці раённай арганізацыі Рэспубліканскага дзяржаўнага грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства “Веды” прынята рашэнне ўдзельнікамі пленума раённай структуры.
Адкрыў мерапрыемства начальнік ідэалагічнага аддзела райвыканкама Леанід Валатоўскі, які акрэсліў задачы, што стаяць на цяперашні час перад грамадскай арганізацыяй. Яны сугучны, па словах выступоўцы, з праводзімай дзяржавай палітыкай, якую неабходна тлумачыць людзям праз развіццё сістэмы інфармавання насельніцтва. Менавіта на гэтым і павінны засяродзіць сваю ўвагу прадстаўнікі раённай арганізацыі, праводзячы розныя мерапрыемствы.
Таксама на пленуме быў абраны новы кіруючы склад раённай арганізацыі таварыства — органы праўлення і прэзідыума, куды ўвайшлі прадстаўнікі самых розных структур, якія забяспечваюць жыццядзейнасць раёна. Адзінагалосна абралі дэлегаты пленума кіраўніка і сакратара раённай арганізацыі “Веды”. Імі сталі дырэктар цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы раёна Людміла Кронда і загадчыца Жыткавіцкай дзіцячай бібліятэкі Валянціна Бондарава. Плёну ў працы новаму кіраўніцтву грамадскай арганізацыі пажадаў намеснік старшыні райвыканкама Валерый Рагалевіч.