Малым спадабалася
Выхаванцы і выкладчыкі Жыткавіцкай школы мастацтваў імя Уладзіміра Будніка напрацягу двух апошніх тыдняў прымалі ў сябе ў гасцях рабят і педагогаў з дзіцячых садзікаў райцэнтра.
Каб маленькім гасцям не было сумна, выхаванцы ўстановы парадавалі іх канцэртамі і рознымі забавамі, якія падрыхтавалі напярэдадні.
Малым у школе мастацтваў спадабалася, яны з вялікім захапленнем слухалі ігру на музычных інструментах, спевы, а таксама прымалі актыўны ўдзел у прапанаваных ім гульнях.