“Залаты” рамонт
Новую паслугу маюць намер аказваць жыхарам горада і раёна мясцовыя бытавікі. Калі нішто не перашкодзіць намечаным планам, то ААТ “Раённы камбінат бытавога обслугоўвання” сёлета адкрые пункт па прыёму ювелірных вырабаў у рамонт.
Як паведаміла дырэктар РКБА Наталля Кучынская, зараз вядуцца перамовы з гомельскім прадпрыемствам “Рамбыттэхніка”, дзе будуць выконваць жыткавіцкія заказы.
Плануецца, што, акрамя рамонту пярсцёнкаў і завушніц з каштоўных металаў, пункт будзе прымаць заяўкі і на выраб ювелірных упрыгажэнняў з матэрыялу кліентаў.
Падрыхтавалі карэспандэнты «НП».