Сельгасвытворцам сучасная тэхніка
Умацуюцца машынна-трактарныя паркі да будучай веснавой сяўбы камунальных сельскагаспадарчых унітарных прадпрыемстваў “Чырвоны Бор” і “Марохараўскі” сучаснымі машынамі і агрэгатамі.
У бліжэйшы час у гаражах гэтых гаспадарак з’явяцца новыя раскідвальнікі арганічных угнаенняў, камбінаваныя глебаапрацоўчыя і пасяўныя агрэгаты, самаходны апырсквальнік “РАСа”. На гэтыя мэты кіраўніцтва вышэйназваных сельгаспрадпрыемстваў плануе выдаткаваць не меней паўтара мільярда рублёў. Таксама новымі трактарамі папоўняцца паркі і іншых гаспадарак. Дванаццаць новых МТЗ-82 паступіць у раён у самыя сціслыя тэрміны.